Задачы на пераліванні


 №1. Маюцца дзве пасудзіны: адна аб'ёмам 4 літры, а другая аб'ёмам 9 літраў. Ці атрымаецца з іх дапамогай наліць з возера роўна 6 літраў вады? Дазваляецца пераліваць ўсю ваду з адной пасудзіны ў іншую і выліваць ваду з любой з іх назад у возера.

Рашэнне:

 №2 Маюцца шасцілітровая банка соку і дзве пустыя банкі: трох-і чатырохлітровая. Як наліць 1л соку ў трохлітровую банку? 

Рашэнне:  
№3 Задача Пуасона.
 Як з поўнай пасудзіны ёмістасцю ў 12 л адліць палову, карыстаючыся двума пустымі пасудзінамі ёмістасцю ў 8 і 5 л? 

Рашэнне:

№4. Дзядзька Фёдар сабраўся ехаць да бацькоў у госці і папрасіў у ката Матроскіна 4 л малака. А ў Матроскіна толькі 2 пустыя бідоны: трохлітровы і пяцілітровы. І васьмілітровае вядро, напоўненае малаком. Як Матроскіну адліць 4 літры малака з дапамогай наяўнай пасуды?

Рашэнне:



 №5. Вінароб звычайна прадае сваё віно па 30 і па 50 літраў і выкарыстоўвае для гэтага жбаны толькі такога памеру. Адзін з пакупнікоў захацеў купіць 10 літраў. Як вінароб адмераў яму 10 літраў карыстаючыся сваімі жбанамі?

Рашэнне:

 №. 6. У адным порце марак прыйшоў у краму з пустой бочачкай на пяць літраў і папрасіў крамніка наліць туды чатыры літры адборнага ямайскага рому. На няшчасце, адзінай пасудзінай для вымярэння быў стары алавянны жбан на тры літры. Як крамнік здолеў дакладна адмераць чатыры літры з дапамогай гэтых двух ёмістасцей?

Рашэнне:

 №7  Губцы Бобу тэрмінова трэба наліць з вадаправоднага крану 6 л вады. Але ён мае толькі дзве пасудзіны 5-літровую і 7-літровую. Як яму гэта зрабіць?

Рашэнне:




 №8 Тры чалавекі купілі посуд, цалкам запоўнены 24 л бальзаму. Пазней яны набылі тры пустыя пасудзіны аб'ёмам 5 л, 11 л і 13 л. Як яны маглі б падзяліць бальзам на роўныя часткі выкарыстоўваючы гэтыя чатыры пасудзіны? Паспрабуйце рашыць задачу за найменшую колькасць пераліванняў.

Рашэнне:

 №9. Аднойчы Віні-Пух захацеў паласавацца мёдам і пайшоў да пчол у госці. Па дарозе нарваў букет кветак, каб падарыць працаўніцам пчолкам. Пчолкі вельмі ўзрадаваліся, убачыўшы мішку з букетам кветак, і сказалі: «У нас ёсць вялікая бочка з мёдам. Мы дадзім табе мёду, калі ты зможаш з дапамогай двух сасудаў умяшчальнасцю 3 л і 5 л наліць сабе 4 л!». Віні-Пух доўга думаў, але ўсё-такі змог рашыць задачку. Як ён гэта зрабіў?
Рашэнне:



 №10 Тому Сойеру трэба пафарбаваць плот. Ён мае 12 л фарбы і хоча адліць з гэтай колькасці палову, але ў яго няма пасудзіны ёмістасьцю ў 6 л. У яго 2 пасудзіны: адна пасудзіна умяшчальнасцю 8 л, а другая - умяшчальнасцю 5 л. Якім чынам наліць 6 л фарбы ў васьмілітровую пасудзіну? Якую найменшую колькасць пераліванняў неабходна пры гэтым зрабіць?

Рашэнне:

 №11 Шрэк вырашыў зрабіць Фіёне падарунак на дзень нараджэння - прыгатаваць суп, пра які яна марыла ўжо даўно. Рэцэпт гэтага супу ён знайшоў у паваранай кнізе, але ўзнікла невялікая праблема: трэба наліць у каструлю роўна 5 л вады. Але як гэта зрабіць, калі ў Шрэка 7-літровае вядро і 3-літровая каструля? Дапамажыце свайму любімаму герою выканаць мару Фіёны.

Рашэнне:



№12 У Карлсана ёсць вядро варэння, яно змяшчае 7 літраў. У яго ёсць 2 пустыя вядзеркі - 4-літровае і 3-літровае. Дапамажыце Карлсану адліць 1 літр варэння да чаю ў меншае (3-літровае) вядзерца, 6 літраў пакінуўшы ў вялікім (7-літровым вядры).

Рашэнне:


Комментариев нет:

Отправить комментарий