Задачы пра лічбы




       
№1. Колькі існуе цэлых дадатных:

а) двухзначных лікаў, лічбы якіх размешчаны ў парадку спадання;
б) двухзначных лікаў, лічбы якіх размешчаны ў парадку ненарастання;
в) васьмізначных лікаў, лічбы якіх размешчаны ў парадку спадання;
г) лікаў, меншых за 1000, якія запісваюцца рознымі лічбамі;
д) трохзначных лікаў, лічбы якіх размешчаны ў парадку нарастання?



   №2. Якая сума ўсіх лічбаў, якія выкарыстоўваюцца пры запісе ўсіх лікаў, першы з якіх адзінка, а апошні мільярд?

№ 3. Дакажице, што лік 11…1, запісаны 2013 адзінкамі, дзеліцца на 37 .

№4. Якія тры апошнія лічбыы ліку 79999?
 №5. Які матэматычны знак можна паставіць паміж лічбамі 5 і 9, каб атрымаўся лік  большы, чым 5 і меншы, чым 9?

№6. Калі прыпісаць лічбу 1 сперадзі нейкага 5-цізначнага ліку, то атрымаецца лік у 3 разы меншы, чым калі прыпісаць лічбу 1 у канцы гэтага ж ліку. Знайдзіце гэты лік.

                                №7. Знайдзіце лік, калі:
  1. Гэты лік складаецца  з 6 розных лічбаў.
  2. Цотныя і няцотныя лічбы чаргуюцца (нуль таксама можа чаргавацца і  будзе лічыцца цотным лікам).
  3. Кожныя дзве суседнія лічбы адрозніваюцца больш, чым на 1.
  4. Лік, які складаецца з першых двух лічбаў, як і лік, які складаецца з сярэдніх двух лічбаў, дзеляцца без астачы на лік, які складаецца дзвума апошнімі лічбамі.                                                                    У гэтай задачы існуе больш чым адзін варыянт рашэння.
№8. Для нумарацыі старонак у падручніку спатрэбілася  534  лічбы.

Колькі старонак у падручніку?


№9.  Пазаўчора мне было 25. 
А ў наступным годзе мне споўніцца 28. Які дзень - дзень майго нараджэння?




Комментариев нет:

Отправить комментарий