Лагічныя задачы

№1.   На прыступках дома сядзяць побач хлопчык і дзяўчынка. - Я хлопчык, - кажа дзіця з чорнымі валасамі. - А я дзяўчынка, - кажа дзіця з рудымі валасамі. Калі хаця б адзін з дзяцей кажа няпраўду, то хто з іх хлопчык, а хто дзяўчынка?
                     

№2.   Аднойчы, гуляючы па краіне рыцараў і ілжацоў, я сустрэў чалавека, які сказаў пра сябе : “Я – ілжэц”. Кім быў той чалавек, якога я сустрэў?
№3.  Нейкі уладар, жадаючы выпрабаваць двух мудрацоў, сказаў ім:
-        Перад вамі тры каўпакі: адзін чорны і два белыя.
Вам надзенуць па каўпаку. Мне цікава ведаць, хто з вас першым здагадаецца, якога колеру на ім каўпак.
Пасля гэтага мудрацоў завялі ў цёмны пакой і там надзелі на іх галовы па беламу каўпаку. Затым мудрацоў прывялі назад. Доўга яны глядзелі адзін на аднаго. Нарэшце, адзін з іх усклікнуў: “На мне белы каўпак!”
Як разважаў гэты мудрэц? 



№4.  Тры мудрацы паспрачаліся, хто з іх самы разумны і звярнуліся да чацвёртага,  каб ён іх разважыў. Суддзя паведаміў мудрацам, што ў яго ёсць тры белыя каўпакі і два чорныя, пасля чаго надзеў кожнаму каўпак на галаву так, каб кожны бачыў толькі каўпакі двух іншых мудрацоў. Мудрацам патрабавалася адгадаць колер каўпака на ўласнай галаве. Праз некаторы час адзін з мудрацоў паведаміў, што ў яго на галаве белы каўпак і выйграў спаборніцтва. Як ён змог здагадацца?


Рашэнне:

№5.  Пераатэстацыя Савета Мудрацоў адбываецца так: кароль строіць іх у калону па адным і апранае кожнаму каўпак белага або чорнага колеру. Усе мудрацы бачаць, якога колеру каўпак кожнага мудраца, які стаяў наперадзе, а колер свайго і ўсіх якія стаяць ззаду не бачаць. Раз у хвіліну адзін з мудрацоў павінен выкрыкнуць адзін з двух колераў (кожны мудрэц выкрыквае колер адзін раз). Пасля заканчэння гэтага працэсу кароль карае смерцю кожнага мудраца, які выкрыкнуў колер, адрозны ад колеру яго каўпака. Напярэдадні пераатэстацыі ўсе сто членаў Савета Мудрацоў дамовіліся і прыдумалі, як мінімізаваць лік пакараных. Колькім з іх гарантавана атрымаецца пазбегнуць пакарання?


Рашэнне:

№6.  На вуліцы стаяць у кружку і размаўляюць чатыры дзяўчынкі: Аня, Валя, Галя, Надзя. Дзяўчынка ў зялёнай сукенцы (не Аня і не Валя) стаіць паміж дзяўчынкай ў блакітнай сукенцы і Надзяй. Дзяўчынка ў белай сукенцы стаіць паміж дзяўчынкай у ружовай сукенцы і Валяй. Якую сукенку носіць кожная з дзяўчынак?



№7.  Кожны з трох хлопчыкаў мае некалькі яблыкаў. Першы хлопчык дае двум другім столькі яблыкаў, колькі мае кожны з іх. Затым другі хлопчык дае двум другім столькі яблыкаў, колькі кожны з іх мае. У сваю чаргу, і трэці хлопчык дае кожнаму з двух другіх столькі яблыкаў, колькі ёсць у кожнага з іх у гэты момант. Пасля гэтага у кожнага хлопчыка стала 8 яблыкаў. Колькі яблыкаў было першапачаткова ў кожнага хлопчыка?
№8. Мама паклала на стол слівы і сказала дзецям, каб яны, вярнуўшыся са школы, падзялілі іх пароўну. Першай прыйшла Аня, узяла трэць сліў і пайшла. Затым вярнуўся са школы Дзіма, узяў трэць сліў, якія ляжалі на стале і пайшоў. Затым прыйшоў Андрэй і ўзяў 4 слівы – трэць ад ліку сліў, якія ён ўбачыў. Колькі сліў пакінула мама?
№9. На экскурсію ў Мірскі замак прыехала 100 турыстаў. З іх 10 чалавек не ведалі ні нямецкай, ні французскай мовы, 75  ведалі нямецкую і 83 ведалі французскую мову. Колькі турыстаў ведала абедзьве мовы?



№10. У паход адправіліся вучні 5 і 6 класаў. Хлопчыкаў было 16; шасцікласнікаў і шасцікласніц усяго 24; пяцікласніц столькі, колькі хлопчыкаў з 6 класа. Колькі ўсяго дзяцей адправілася ў паход?


Рашэнне:

№11. У шостых класах вучыцца 38 чалавек. З іх 16 іграюць у футбол, 17 – у хакей, 18 – у валейбол. Захапляюцца двума відамі спорта – футболам і хакеем – 4, футболам  і валейболам – 3, валейболам і хакеем – 5. Трое не гуляюць ні ў футбол, ні ў валейбол, ні ў хакей. Колькі вучняў захапляюцца адначасова трыма відамі спорта, а колькі вучняў захапляецца толькі адным відам спорта?


Рашэнне:

Комментариев нет:

Отправить комментарий